"Энэргічныя чыпэндэйлы" прадставяць Беларусь на фестывалі эротыкі

На найбуйнейшым балтыйскім фестывалі эротыкі "Erots 2011" Беларусь будзе прадстаўляць танцавальны гурт "Candymen".  Гэта пацвердзілі інтэрнэт-газеце Naviny.by удзельнікі гурта.

"Erots 2011" пройдзе 18-19 лютага ў Рызе і збярэ не толькі прафесіяналаў індустрыі эротыкі і сэксу. Для шырокай публікі — экспазіцыя "спецтавараў", паказы "спецадзення", выступы латвійскіх і замежных артыстаў. Выступяць тут, напрыклад, сусветна прызнаныя венгерскія порназоркі Regina Moon, Micho Lechter і Aleska Diamond.

Беларускія ўдзельнікі ў прэс-рэлізе згадваюцца так: "На радасць прадстаўніцам прыгожага полу свае найноўшыя праграмы пакажуць мускулістыя і энэргічныя беларускія чыпэндэйлы з танцавальнага гурта "Candymen" і гарачыя эстонскія хлопцы "Satisfaction show".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі