Ермакова абяцае разлічыцца за Ашчадны банк

Старшыня праўлення “Беларусбанка” Надзея Ермакова не выключае магчымасці поўнай кампенсацыі згарэлых савецкіх укладаў.  Такую заяву Ермакова зрабіла 16 снежня ў часе адзінага дня інфармавання ў Віцебску. Як паінфармавала БЕЛТА банкір, колькі год таму былі праведзеныя разлікі па поўнай кампенсацыі. Аднак добрай справе перашкодзіў сусветны фінансавы крызіс.

Ермакова мяркуе, што ў “бліжэйшым пяцігоддзі” зніклыя ў Ашчадным банку СССР уклады будуць вернутыя беларусам. “Калі мы не станем горш працаваць”, — агаварылася яна.

Варта нагадаць, што поўнае вяртанне савецкіх укладаў — адно з перадвыбарных абяцанняў кандыдата Лукашэнкі, зробленае ў 1994 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі