ЕС дасць грошай збанкрутаванай Грэцыі

Перад надзвычайным самітам ЕС краіны-сябры ўсё больш згодныя дапамагчы запазычанай Грэцыі. Сацыялісты-кіраўнікі 16 краін Еўрасаюза выказаліся за тое, каб Афіны атрымалі ад іх супольны крэдыт. Грэцыя, якая знаходзіцца на мяжы банкруцтва,  з’яўляецца пагрозай для адзінай еўрапейскай валюты. Таму краіны-сябры ЕС хочуць дапамагчы Грэцыі супольна і без дапамогі Міжнароднага Валютнага Фонду ці двухбаковых крэдытных дамоваў з асобнымі краінамі. Канчатковае рашэнне ў гэтай справе  павінна быць прынята да 12 лютага, інфармуе Euronews.net.

Аднак разам з пазыкай кіраўнікі краін-сябраў ЕС чакаюць, што Грэцыя пачне эканоміць. Між тым жыхары краіны выступаюць рэзка супраць зніжэння дзяржаўных выдаткаў. У сераду 10 лістапада на вуліцы Афінаў выйшлі тысячы дэманстрантаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі