ЕС хоча, каб Беларусь запрасіла на выбары назіральнікаў ад АБСЕ

Еўрасаюз спадзяецца, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасці з еўрапейскімі і міжнароднымі стандартамі дэмакратычных выбараў. Пра гэта заявіла БелаПАН Майя Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх сувязях Кэтрын Эштан.  Спадарыня Качыянчыч адзначыла, што АБСЕ дало Беларусі шэраг рэкамендацый у гэтай галіне. У Еўропе спадзяюцца, што яны будуць рэалізаваныя перад выбарамі, бо такія рэкамендацыі павінны забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў.  

Прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх сувязях падкрэсліла, што крайне важна, каб беларускія ўлады запрасілі назіраць за выбарчай кампаніяй прадстаўнікоў АБСЕ. Прычым гаворка ідзе пра паўнавартасную і доўгатэрміновую місію еўрапейскіх назіральнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі