ЕС накіруе на барацьбу з каранавірусам 750 млрд еўра
ЕС накіруе на барацьбу з каранавірусам і яго наступствамі 750 млрд еўра (гэта 859 млрд долараў). Бязвыплатныя гранты складуць 390 млрд еўра, а крэдыты — 360 млрд. Найбольш грошай атрымаюць Іспанія і Італія. Лідары краін ЕС дасягнулі згоды аб фінансавай дапамозе на чацвёрты дзень перамоў. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", цаной гэтага кампрамісу стала рашэнне не ўвязваць фінансавую дапамогу "з дэмакратыяй і вяршэнствам закона".
Названая сума — гэта найбуйнейшы пакет крэдытаў у гісторыі Еўрапейскага саюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.