ЕС не збіраецца адмяняць гандлёвыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Еўрапейскі саюз не адменіць гандлёвыя санкцыі ў абмен на згоду Беларусі адкрыць прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску. Пра гэта ў інтэрв'ю бельгійскаму выданню "EUobserver" заявіў адзін з чыноўнікаў ЕС.

Дыпламат падкрэсліў, што рашэнне аб адкрыцці прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску і выключэнне Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый - "зусім розныя рэчы".

Паводле яго слоў, адкрыццё офіса Еўракамісіі — гэта добры крок. Але ён не павінен успрымацца як прарыў.

Калі пачнуць вызваляць палітычных зняволеных, вось гэта будзе вялікі крок.

Прадстаўнік ЕС нагадаў, што рашэнне аб выключэнні Беларусі з сістэмы прэферэнцый уступіць у сілу 21 чэрвеня.

Паводле яго слоў, пры адмене гандлёвых ільгот Беларусь можа губляць штогод да 400 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі