ЕС прафінансуе развіццё зялёнага маршруту "Блакітныя каралі Расонаў"

“Блакітныя каралі Расонаў" уключылі ў спіс зялёных маршрутаў, якія будуць развівацца ў межах праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН "Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні". Пра гэта са спасылкай на тэматычнага эксперта праекта Валерыя Кліцунова піша “БелТА”. Зялёны маршрут мае працягласць 200 кіламетраў і праходзіць праз гарадскі пасёлак Расоны і вёскі Гарбачова, Забор’е, Букава, Краснаполле, Мяжно, Янкавічы, Сяляўшчына і Клясціцы. Частку маршрута распрацоўшчыкі прапаноўваюць праехаць на ровары, іншую — праплцьі на байдарцы. Увесь шлях можна прайсці за тыдзень. Праўда, начаваць давядзецца ў намётах, якія можна разбіць на абсталяваных кампусах.

Падчас падарожжа па "Блакітных каралях Расонаў" турыстам пакажуць бітву пры Клясціцах, дзе была здабытая першая перамога над напалеонаўскімі войскамі. Яшчэ адна экскурсійная кропка — партызанская зямлянка Пятра Машэрава. Ці зацікавіць такая праграма (разам з роварамі, байдаркамі і намётамі) зацікавіць еўрапейскіх турыстаў?

Хіба што аматараў экалагічнага экстрыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі