ЕС і Вялікабрытанія ўвялі санкцыі супраць Пуціна і Лаўрова
ЕС прыняў санкцыі супраць расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч. 25 лютага пакет санкцый супраць Расіі прыняў Савет ЕС па замежных справах. Ён прадугледжвае замарожванне актываў Пуціна і Лаўрова.
Рынкевіч падкрэслівае, што гэта другі пакет санкцый супраць Расіі за яе дзеянні ва Украіне, і ўжо рыхтуецца трэці.
Санкцыі супраць Уладзіміра Пуціна і Сяргея Лаўрова ўвяла і Вялікабрытанія.
EU Foreign Affairs Council has adopted the 2nd sanctions package, asset freeze includes President of Russia and its Foreign Minister. We will prepare the 3d package #StandWithUkraine
— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) February 25, 2022
Foreign Affairs Council #FAC will approve harshest sanctions ever against #Russia.
— Josep Borrell Fontelles (@JosepBorrellF) February 25, 2022
For an invasion of #Ukraine and an indiscriminate attack on the Ukrainian people.
We will continue global diplomatic outreach to condemn Russia and to push back on advancing “law of the jungle". pic.twitter.com/XnRhEaylBl
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.