ЕС выдзяліў 4 млн еўра на стварэнне Інструмента Савета Еўропы
Яго стварэнне мусіць паспрыяць рэформам у краінах Усходняга
партнёрства, уключна з Беларуссю. Прыярытэты гэтай ініцыятывы –
развіццё дэмакратыі, стабільнасці і эфектыўнага кіравання ў рэгіёне
Еўрапейскай палітыкі суседства. Яшчэ адна яе мэта – набліжэнне нормаў і
правіл краін-партнёраў да еўрапейскіх стандартаў, паведамляе прэс-служба
Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі. Фінансава падтрымліваць будуць перадусім трэнінгі і семінары з удзелам экспертаў з Савета Еўропы, дадае прэс-служба.
Нагадаем, Беларусь – адзіная з Усходняга партнёрства, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Беларускі парламент не мае статуса спецыяльнага госця ў Парламенцкай асамблеі гэтай арганізацыі.
Нагадаем, Беларусь – адзіная з Усходняга партнёрства, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Беларускі парламент не мае статуса спецыяльнага госця ў Парламенцкай асамблеі гэтай арганізацыі.