Эштан нагадала беларускім уладам пра ўмовы паглыблення адносінаў з ЕС

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан прыняла да ведама папярэднюю ацэнку міжнароднымі назіральнікамі выбараў у Беларусі.  Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Эштан.

У ёй адзначаецца, што Беларусі трэба прайсці значны шлях па выкананні абавязанняў перад АБСЕ, хоць некаторыя паляпшэнні дасягнутыя.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС шкадуе, што адносны прагрэс пры правядзенні перадвыбарчай кампаніі “не быў пацверджаны транспарэнтным і справядлівым выбарчым працэсам”.

У заяве Эштан зноў асудзіла гвалт ў дачыненні да маніфестантаў і затрыманне лідэраў апазіцыі.

Яна нагадала беларускім уладам, што умовай паглыбленне Еўрасаюзам адносінаў з Беларуссю з’яўляецца павага прынцыпаў дэмакратыі, вяршынства закону і правоў чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі