Эштан: Саюз Беларусі, Расіі, Казахстану перашкаджае свабоднаму гандлю

"Мытны Саюз Расіі, Казахстана і Беларусі выклікае пэўную занепакоенасць. Мы нічога не маем да мытных саюзаў як такіх, сам ЕС - мытны саюз. Але мы занепакоеныя мытнымі саюзамі, якія не спрыяюць свабоднаму гандлю, а перашкаджаюць яму. Як гэта выглядае ў гэтым выпадку", - з такой заявай выступіла Кэтрын Эштан у Еўрапарламенце 16 чэрвеня. "ЕС падтрымлівае ўваход Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю і спадзяецца, што гэта хутка адбудзецца. Палітычная воля да развіцця свабоднага гандлю мусіць ператварацца ў рэальнасць", - сказала Высокі прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы.

Сустрэча Кэтрын Эштан з еўрадэпутатамі была прысвечаныя вынікам саміту ЕС-Расія, які прайшоў 31 траўня - 1 чэрвеня ў расійскім Растове-на-Доне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі