Эстонія дапаможа ў прасоўванні беларускай прадукцыі на еўрапейскі рынак

Эстонія гатовая аказаць канкрэтнае садзеянне ў здзяйсненні працэдуры сертыфікацыі беларускай прадукцыі для продажу на еўрапейскім рынку. Пра гэта ішла гаворка падчас афіцыйнага візіту ў нашу краіну дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі Эстоніі на чале з міністрам Хелір-Валдорам Сеэдэрам. Як паведамляе сайт rus.postimees.ee, таксама Беларусь выказала зацікаўленасць у прыцягванні эстонскіх інвестыцый у сваю сельскую гаспадарку. Эстонцам прапануюць браць у арэнду на 99 гадоў на льготных умовах зямлю, паведаміў Хелір-Валдор Сеэдэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі