"Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене
Яго пераможца будзе вызначаны 10 траўня.
"Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене на сцэне канцэртнай залы B&W Hallerne. Пра гэта паведамляе прэс-служба Еўрапейскага вяшчальнага саюзу. За права прымаць у сябе галоўны песенны конкурс Еўропы змагаліся тры дацкія гарады, праўда, якія, дагэтуль застаецца таямніцай.
Фінал "Еўрабачання-2014" адбудзецца 10 траўня 2014. Паўфіналы - 6 і 8 траўня. Слоган будучага "Еўрабачання" гучыць як "Далучйцеся да нас!" ("Join Us").
Данія прыйме "Еўрабачанне" не ўпершыню. Капенгаген вітаў канкурсантаў у 1964 і 2001 гадах. Сёлетнюю перамогу Даніі прынесла спявачка Эмілія дэ Форэст. Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне-2013" прадстаўляла Алёна Ланская, якая заняла 16 месца ў фінале конкурсу.
Фота: weekend.ria.ru