Еўракамісару Хану перадалі зварот ад рэдактаркі заблакаванага сайта "Хартыя'97"

Еўракамісару Хану перадалі зварот ад рэдактаркі заблакаванага сайта "Хартыя'97"

Еўракамісар па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамоваў аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан атрымаў зварот Наталлі Радзінай, галоўнай рэдактаркі заблакаванага ў Беларусі сайта "Хартыі'97".

Як паведамляе Радыё "Свабода", зварот Хану перадаў адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі падчас сустрэчы еўракамісара з прадстаўнікамі апазіцыі. Дакумент падпісалі таксама іншыя ўдзельнікі сустрэчы. Па словах Рымашэўскага, Хан пfведаміў, што закранаў пытанні правоў чалавека і свабоды СМІ ў Беларусі падчас сустрэчаў з афіцыйнымі асобамі нашай краіны.

У звароце гаворыцца: "Ведаючы Вашу асабістую прыхільнасьць еўрапейскім каштоўнасцям, я настойліва прашу Вас запатрабаваць неадкладна спыніць блакаваньне Charter97.org у Беларусі і спыніць рэпрэсіі супраць незалежных мэдыя".

Радзіна падкрэслівае, што сайт "Хартыя'97" блакуецца нават падчас візіту Хана ў Беларусь, нягледзячы на шматлікія патрабаванні ў самой краіне і міжнародныя звароты. Яна просіць Хана не дапусціць, каб папулярны сайт стаў яшчэ адным "палітвязнем, пазбаўленым права мець зносіны з людзьмі". 

Сайт "Хартыя'97" быў заблакаваны для беларускіх карыстальнікаў увечары 24 студзеня паводле распараджэння Мінінфармацыі. Радзіна заяўляе, што канкрэтных прычынаў такога рашэння чыноўнікі Мінінфарму не назвалі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі