Еўракамісія дасць беларусам гранты на культуру да 700 тысяч еўра

Еўракаміся абвясціла конкурс праектаў на тэму "Пашырэнне магчымасцяў у сферы культуры", паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Юрыдычныя асобы, няўрадавыя арганізацыі, дзяржаўныя органы і мясцовыя ўлады нашай краіны могуць прадставіць сваю канцэпцыю праектаў да 19 лістапада. Яны маюць магчымасць паўдзельнічаць у адным з двух накірункаў: "Інвеставанне ў людзей" альбо "Праграма "Культура" Усходняга партнёрства". Максімальны грант у межах першага – 400 тысяч еўра, другога яшчэ болей – 700 тысяч еўра. Колькі ўсяго будзе выдаткавана грошай і колькі праектаў змогуць атрымаць грант, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі