Еўракамісія накіравала Польшчы прэтэнзіі наконт судовай рэформы

Еўракамісія накіравала Польшчы прэтэнзіі наконт судовай рэформы

Еўракамісія накіравала Польшчы фармальны ліст аб парушэнні еўрапейскага заканадаўства ў сувязі з судовай рэформай, якая адбываецца ў гэтай краіне. У лісце Еўракамісія адзначае, што рэформа пагражае незалежнасці польскіх суддзяў, бо дае Мінюсту права прызначаць і звальняць старшыняў судой і працягваць (або не працягваць) паўнамоцтвы суддзяў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту.

Апроч таго, Еўракамісія лічыць дыскрымінацыяй вызначаны рэформай розны ўзрост выхаду на пенсію для жанчын і мужчын, якія працуюць суддзямі.

Польшча павінна адказаць на прэтэнзіі цягам месяцу. Ёй пагражаюць слуханні ў Еўрапейскім судзе і штраф, паведамляюць замежныя СМІ.

Нядаўна польскі парламент прыняў некалькі законаў, якія прадугледжвалі падпарадкаванне Мінюсту Вярхоўнага суда і змяненне парадку фармавання Нацыянальнай судовай рады. Гэтыя законапраекты прывялі да масавых пратэстаў.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наклаў вета на два з трох законапраектаў, але падпісаў той, які дае Мінюсту права прызначаць старшыняў суддзяў агульнай юрысдыкцыі без узгаднення з судовай уладай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі