Еўракамісія шукае прадстаўніка ЕС у Мінску

Еўракамісія абвясціла конкурс на пасаду амбасадара, які ўзначаліць прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, паведамляе БелаПАН. Рашэнне аб падвышэнні статусу прадстаўніцтва мае дзве прычыны: набыццё моцы Лісабонскага пагаднення і фармаванне Еўрапейскай знешнепалітычнай службы на чале з Кэтрын Эштан. Апроч амбасадара ў Мінску, Еўракамісія цяпер шукае намеснікаў кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Бразіліі, Босніі і Герцэгавіне, Грузіі, Інданэзіі, Кеніі ды некаторых іншых краінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі