Еўракамісія вылучыць 30,4 млн еўра на праграмы вышэйшай адукацыі
Еўракамісія вырашыла
вылучыць 30,4 млн еўра на праграмы
падтрымкі вышэйшай адукацыі ў краінах
Еўрапейскай палітыкі добрасуседства
і Расіі.
Праграма акадэмічных абменаў Tempus падтрымае каля 50 шматбаковых праектаў. Яны тычацца мадэрнізацыі навучальнага працэсу, развіцця кіравання ВНУ. У праектах возьмуць удзел каля 350 навучальных установаў, паведамляе БелаПАН.
Андрула Васіль, еўракамісар па пытаннях адукацыі, моладзевай і культурнай палітыкі, адзначыла, што ўзаемадзеянне паміж ВНУ павышае прывабнасць вышэйшай адукацыі Еўропы.