Еўранэст можа прайсці без Беларусі

Еўрапарламент і краіны, што ўдзельнічаюць у праграме “Усходняе партнёрства”, разглядаюць магчымасць таго, каб правесці ўстаноўчую канферэнцыю парламенцкай асамблеі гэтай праграмы без удзельнікаў з Беларусі, паведамляе БелаПАН. Наконт фармату ўдзелу Беларусі ў Еўранэсце дагэтуль няма кампрамісу, таму ўстаноўчую канферэнцыю правесці з удзелам беларусаў не могуць. Не выключана, што ў далейшым Еўрапарламент у пісьмовым выглядзе накіруе ў Мінск свае прапановы. Гаворка ідзе пра фармаванне дэлегацыі ад Беларусі па прынцыпе 5+5 — пароўну прадстаўнікоў уладаў і апазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі