Еўрапарламент пагадзіўся на эканамічныя санкцыі супраць Беларусі
4 сакавіка еўрадэпутаты выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі ў выпадку адмовы афіцыйнага Мінску ад дэмакратычных пераўтварэнняў. Гэтае рашэнне было прынятае па выніках візіту дэлегацыі Еўрапарламента ў Мінск.
Агучаны 4 сакавіка праект справаздачы пра візіт у Беларусь павінен быць прыняты на наступным тыдні лідэрамі найбуйнейшых палітычных фракцый Еўрапарламента. Справаздача ляжа пазней у аснову будучай рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі, адзначае "Тэлеграф".
Еўрадэпутаты патрабуюць, каб беларускія ўлады прызналі Саюз палякаў на чале з Анжалікай Барыс, пагадзіліся на дзейнасць праваабарончых арганізацый, вызвалілі ўсіх зняволеных апазіцыянераў. Акрамя таго, еўрапарламентары патрабуюць ад Мінску правесці адкрытыя і свабодныя выбары ў мясцовыя саветы.
Раней еўрадэпутаты выказваліся супраць эканамічна-фінансавых санкцый да Беларусі. Сваё рашэнне парламентары тлумачылі тым, што санкцыі закрануць найперш простых людзей, а не беларускіх чыноўнікаў.