Еўрапарламент сумняецца ў гатовасці да Шэнгену

Еўрапарламент скрытыкаваў Раду Еўрасаюза за адсутнасць дакументаў, якія б пацвердзілі гатовасць новых сябраў да рэалізацыі Шэнгенскіх пагадненняў. Пра гэта паінфармаваў тыднёвік "European Voice".  На сумесным паседжанні Еўрапарламента і Рады Еўрасаюза будзе разгледжаны пакет дакументаў аб гатовасці Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Мальты, Венгрыі, Славеніі, Літвы, Латвіі і Эстоніі да скасавання памежнага кантролю ў межах ЕС і да больш шчыльнага кантролю на межах з трэцімі краінамі.

Паводле "European Voice", Польшчу лічаць адзінай краінай, якая мае цяжкасці ў рэалізацыі Шэнгенскіх патрабаванняў, аднак выключэнне яе з зоны Шэнгену было б палітычна небяспечным.

Тыднёвік цытуе ананімнага еўрадэпутата, які прызнаў, што праблемы стварае таксама “адзін са старых паўднёвых сябраў Еўрасаюза, які мае нядобрую ахову межаў”. Размова можа ісці пра Іспанію, куды масава ўцякаюць жыхары афрыканскіх краінаў.

Onet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі