Еўрапарламент зацвердзіў Барозу на другі тэрмін

Еўрапарламент зацвердзіў кандыдатуру Жазэ Мануэля Барозу ў якасці старшыні Еўракамісіі — вышэйшага выканаўчага органа Еўрасаюза.
Барозу, які займае гэту пасаду з 2004 года, застанецца на другі тэрмін. Сёлета ў чэрвені яго кандыдатуру аднагалосна падтрымалі лідэры ўсіх краін Еўрасаюза. Іншых кандыдатаў на гэту пасаду яны не разглядалі, інфармуе AFP.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі