Еўрапарламентарыі завяршылі дыскусію па Беларусі
Еўрапарламентарыі прынялі супольнае заключэнне па выніках дыскусіі, якая адбылася сёння ў межах паседжання камітэта па замежных справах Еўрапарламента ў Брусэлі. У дакуменце асуджаюцца рэпрэсіі ў адносінах да мірных дэманстрантаў 19 снежня ў Мінску, а таксама арышты і затрыманні ў Беларусі. Еўрапарламентарыі заклікаюць ЕС перагледзець стасункі з Беларуссю.
У прыватнасці, прапанавана працягнуць візавыя санкцыі ў адносінах да беларускіх чыноўнікаў да вызвалення палітычных зняволеных. Пры гэтым знізіць кошт віз для звычайных грамадзянаў Беларусі.
Апроч таго, прапанавана перагледзець парламенцкія адносіны з Беларуссю ў межах Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" (Еўранест).
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк падчас дыскусіі падкрэсліў: ЕС мусіць загаварыць адзіным голасам і патрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў. "Варта памятаць словы Евы Някляевай пра тое, што ў нас ёсць ключы ад турмы, дзе знаходзіцца яе бацька", — сказаў ён.
Сярод прапановаў, вартых увагі, кіраўнік Еўрапарламента адзначыў заклік да правядзення паўторных выбараў.
Бузэк, у сваю чаргу, прапанаваў выключыць Беларусь з міжнародным спартовых мерапрыемстваў — такіх як Алімпіяда і Кубак свету.
Ён таксама прапанаваў адправіць у Беларусь місію, каб расследаваць падзеі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі, і абмеркаваць беларускую сітуацыю на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу 24-28 студзеня.
Палітычнае рашэнне Еўрасаюза наконт санкцый адносна беларускіх чыноўнікаў мусіць быць прынятае 31 студзеня на нарадзе міністраў замежных справаў краін ЕС, піша БелаПАН.