Еўрапейскі “чорны спіс” могуць папоўніць сваякі беларускіх чыноўнікаў
Спіс беларускіх персон нон-грата ў Еўропе можа папоўніцца, на гэты раз сваякамі службоўцаў, якія там пералічаныя. Паводле звестак інтэрнэт-выдання “Беларускі партызан”, падрыхтоўка гэтага дакумента пачалася пасля шэрагу публікацый у незалежных беларускіх СМІ. У прыватнасці, “Народная воля” ў жніўні надрукавала два артыкулы,
прысвечаныя дзецям высокіх беларускіх службоўцаў, якія працуюць,
навучаюцца альбо адпачываюць на Захадзе.
Гэтыя матэрыялы былі перакладзеныя на галандскую мову і перададзеныя галандскім дэпутатам Еўрапарламента. Яны і ініцыявалі разгляд у яго камісіі сённяшняга становішча ў Беларусі. У прыватнасці, была закранутая тэма сыноў беларускіх кіраўнікоў.
Называюцца Захар Навумаў (сын міністра ўнутраных справаў), які працуе дыпламатам у Жэневе, ды Андрэй Сухарэнка (сын былога старшыні КДБ), які з’яўляецца першым сакратаром па пытаннях Савета Еўропы ў беларускай амбасадзе ў Страсбургу.