Еўрапейскі веламарафон "Парыж-Масква" 1 жніўня прыедзе ў Беларусь

Еўрапейскі веламарафон "Парыж-Масква-2007" 1 жніўня перасячэ беларуска-польскую мяжу ў Брэсце. Пра гэта паведамілі ў ідэалагічным упраўленні Брэсцкага аблвыканкама. Удзельнікі велапрабегу наведаюць Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", сустрэнуцца з прадстаўнікамі дзяржаўных, грамадскіх, спартовых і фізкультурных арганізацый, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Далей свой шлях па Беларусі веласіпедысты працягнуць праз Баранавічы, Нясвіж, Мінск, Оршу і 10 жніўня выедуць у Расію. У складзе інтэрнацыянальнай каманды прадстаўнікі 15 краін Еўрасаюза, а таксама беларусы і расіяне.

У Маскву веласіпедысты прыбудуць 20 жніўня. Дадзеная акцыя здзяйсняецца ў рамках міжнароднага руху за мір і ўзаемадзеянне паміж народамі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі