Еўрапейскія эксперты патрабуюць радыкальных зменаў закона аб друку
Праблемная справаздача міжнароднай місіі праваабаронцаў з’явілася напярэдадні разгляду ў Еўрасаюзе пытання аб часткова прыпыненых санкцыях для беларускіх чыноўнікаў З’явілася справаздача міжнароднай місіі праваабаронцаў па сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі. Паводле яе, наша краіна па-ранейшаму не выконвае адпаведныя міжнародныя стандарты. У бліжэйшы час з гэтым дакументам азнаёмяцца структуры Еўрасаюза.
Нагадаем, місія, якая складалася з прадстаўнікоў міжнародных арганізацый у галіне свабоды прэсы, наведала Беларусь напрыканцы верасня. Эксперты прааналізавалі змест законаў аб друку і аб супрацьдзеянні экстрэмізму, спісы “Белсаюздруку”. На працягу трох дзён яны сустракаліся прадстаўнікамі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, з чыноўнікамі. Вынік іх візіту — справаздача на сарака старонках.
Паводле сустаршыні Еўрапейскай міжнароднай федэрацыі журналістаў Марка Грубэра, гэты дакумент заклікае да правядзення рэформаў, якія павінны змяніць эканамічныя ўмовы функцыянавання недзяржаўных медыяў, доступ да інфармацыі, акрэдытацыю і атрыманне ліцэнзій на вяшчанне:
“Я думаю, што гэтай пастановай і справаздачай мы сказалі: мы тут не для таго, каб крытыкаваць або скардзіцца, а каб зрабіць экспертызу і абмеркаваць, як змяніць сітуацыю да лепшага”.
Марк Грубэр адзначае, што цяпер структуры Еўрасаюза змогуць выкарастаць справаздачу, выпрацоўваючы далейшую палітыку ў адносінах да Беларусі. Ён кажа, што рэакцыі з боку беларускіх уладаў на з’яўленне дакумента не было.
Марк Грубэр: “Так, яны маюць пастанову. І я думаю, справаздача ў іх таксама ёсць. Гэта справа беларускіх уладаў — праявіць інтарэс”.
Мы запыталіся, ці не чакае спадар Грубэр у будучым праблемаў з атрыманнем беларускай візы.
Марк Грубэр: “Гэта цяжка прадказаць. Адной асобе адмовілі ў візе нават, калі мы ехалі з місіяй ў верасні. Хаця мы ж не небяспечныя людзі. Мы прыехалі проста паразмаўляць, таму я не разумею, у чым могуць быць праблемы”.
Фота — baj.by