Еўрарадыё ўзяло дзве ўзнагароды на фестывалі AD.NAK
Дыпломы атрымалі наша музычная прэмія “Даём рады” і гульня “Не прапусці мядзведзікаў-дэсантнікаў”.
У конкурсе ўдзельнічалі 314 прац ад больш чым 100 удзельнікаў. Журы фэсту падыйшло да канкурсантаў вельмі жорстка. Прысуджана толькі два гран-пры, а ў астатніх намінацыях — толькі другое ды трэцяе месцы.
А лідарам фестываля AD.NAK традыцыйна становіцца Вольга Кузьміч. Яна павезла дамоў адразу дзевяць дыпломаў.
Неўзабаве чакайце на вялікую справаздачу і фотарэпартаж з прэміі фэста беларускамоўнай рэкламы і сацыяльнай камунікацыі AD.NAK.