Еўрасаюз адразу працягне і прыпыніць санкцыі да беларускіх чыноўнікаў?

Еўрасаюз рыхтуецца ў кастрычніку працягнуць візавыя санкцыі да беларускіх чыноўнікаў на 1 год і паралельна падоўжыць іх прыпыненне на паўгода ці год. Як нагадвае БелаПАН, санкцыі закранаюць 41 вышэйшага чыноўніка.  Паводле звестак брусэльскага інтэрнэт-парталу EUobserver, такое рашэнне ЕС пакажа, што "ў краіне няшмат што змянілася з апошніх прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе". У якасці крыніцы партал спасылаецца на папярэднія перамовы ў дыпламатычных колах.

У еўрапейскі спіс неўязных былі ўключаныя цяпер ужо былыя міністры ўнутраных справаў Уладзімір Навумаў і Юры Сівакоў, дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітры Паўлічэнка, кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына і камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юры Падабед.

У кастрычніку 2008 года санкцыі былі прыпыненыя ў дачыненні да большасці ўключаных у спіс. Выключэнне склалі пяць чалавек: Ярмошына, Паўлічэнка, Навумаў, Шэйман і Сівакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі