Еўрасаюз будзе мець уласную разведку
Пры новастворанай Службе знешніх акцый (СЗА) Еўрасаюзу, якую называюць "міністэрствам знешніх справаў", будзе створаная выведка еўрасупольнасці. Пра гэта паведаміла брусэльская інтэрнэт-газета EUobserver. Для стварэння выведкі аб'яднаюць сумесны сітуацыйны цэнтр пры Савеце Еўрасаюзу, падраздзяленне па назіранні за вайсковымі і паліцэйскімі місіямі Еўрасаюзу за мяжой і групу па крызісных сітуацыях пры Еўракамісіі.
У ЕС дагэтуль не было агульнай выведкі. Вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па міжнародных справах і палітыцы бяспекі баранэсе Кэтрын Эштан даручана падрыхтаваць да сакавіка прапановы наконт структуры “МЗС” Еўрасаюзу.