Еўрасаюз цікавіцца беларускай адукацыяй
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і Офіс за дэмакратычную Беларусь правядуць у Мінску круглы стол па пытаннях адукацыі. Шостага лютага дзяржаўныя і недзяржаўныя эксперты ў галіне адукацыі паразмаўляюць пра крызіс вышэйшай адукацыі і нефармальную адукацыю. Прадстаўнік Еўрапейскай камісіі распавядзе пра магчымасці ўдзелу Беларусі ў адукацыйных праектах Еўрасаюза. Кажа адна з арганізатараў Вольга Стужынская:
"Будзе прадстаўнік Еўрапейскай камісіі, які зробіць даклад пра праграмы ў галіне адукацыі, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам. Якія адчыненыя для Беларусі зараз і тыя, якія будуць адчыненыя для Беларусі ў будучыні".
Нагадаем, 3 лютага прайшоў круглы стол на тэму "Транспартная палітыка ЕС і Беларусі". Галоўнае дасягненне - тое, што атрымалася сабраць прадстаўнікоў ЕС і Беларусі разам, каб паразмаўляць пра супрацоўніцтва ў сферы транспарту і развіццё транспартнай сістэмы.