Еўрасаюз і ПРААН распрацавалі турыстычны маршрут на Валожыншчыне (фота)

"Зялёны маршрут" Валожыншчыны атрымаў назву "Валожынскiя гасцiнцы". Запрошаны мастак намаляваў лагатып маршруту, які неўзабаве з'явіцца на ўсіх сувенірах і ўчастках "зялёнага маршруту", а таксама на іншай прадукцыі Валожынскага краю. Такую акцыю правёў праект Еўрапейскага саюза і ПРААН "Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні" ў вёсцы Ганчары Валожынскага раёна.

Плануецца, што ўладальнікі аграсядзібаў аб'яднаюцца - і розныя асобныя экалагічныя сцяжыны змогуць стаць адным вялікім маршрутам.



"Валожынскія гасцінцы" - гэта назва галоўнага гандлёвага шляха Валожынскага края.

"Зялёны маршрут" - турыстычны шлях, які пракладаецца ўздоўж старых гандлёвых шляхоў, натуральных прыродных калідораў, рэк і аб'ядноўвае розныя гарады, турыстычныя пункты, аграсядзібы, месцы адпачнку і прыпынкі. Маршрут абазначаецца ўказальнікамі на мясцовасці і знакамі на мапе.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі