Еўрасаюз можа ўвесці пошліны на беларускія трубы
Еўрапейскі Саюз можа ўвесці антыдэмпінгавыя пошліны на зварныя трубы, імпартуемыя з Кітая, Расіі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны. Як перадае Bloomberg, ЕС пачаў расследаванне ў дачыненні да прадукцыі, якая пастаўляецца з гэтых краін, па факце скаргаў, што паступілі ў чэрвені і жніўні ад групы еўрапейскіх вытворцаў.
Мяркуецца, што расследаванне будзе доўжыцца на працягу 15 месяцаў, а часовыя захады па абароне рынку могуць прыняць не пазней чым праз 9 месяцаў.
“Інтэрфакс”
Мяркуецца, што расследаванне будзе доўжыцца на працягу 15 месяцаў, а часовыя захады па абароне рынку могуць прыняць не пазней чым праз 9 месяцаў.
“Інтэрфакс”