Еўрасаюз падоўжыць палітыку супрацы з беларускімі ўладамі
Міністры замежных справаў ЕС пацвердзілі права Аляксандра Лукашэнка на ўезд у Еўропу. 16 сакавіка на паседжанні Савета ЕС на ўзроўні міністраў замежных справаў дасягнутая папярэдняя дамоўленасць аб падаўжэнні рэжыму прыпынення еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Беларусі. Гэта азначае, што ўсе беларускія службоўцы, уключаючы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка, захаваюць права ўезду ў любую з 27 дзяржаваў ЕС прынамсі яшчэ на 9 месяцаў. Акрамя таго, ЕС і Беларусь фармальна змогуць падтрымліваць палітычныя кантакты на высокім і найвышэйшым узроўні — то бок, на ўзроўні міністраў і вышэй.
Санкцыі супраць 42 прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі былі ўведзеныя ЕС неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года. Еўрасаюз назваў гэтыя выбары неадпаведнымі нормам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) і абвінаваціў кіраўніцтва краіны ў ціску на выбарцаў і рэпрэсіях супраць апазіцыі. Дзеянне санкцый было прыпынена ў сярэдзіне кастрычніка 2008 года ў сувязі з вызваленнем усіх палітычных вязняў у Беларусі.
ИТАР-ТАСС