Еўрасаюз павялічыць вытворчасць боепрыпасаў для Украіны ўжо гэтай вясной

Ва Украіне адчуваецца "снарадны голад" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Ва Украіне адчуваецца "снарадны голад" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Еўрасаюз павялічыць вытворчасць боепрыпасаў для Украіны ўжо гэтай вясной. Чакаецца, што адпаведны план кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прадставіць 2 сакавіка, піша spiegel.de.

У дакуменце, з якім азнаёмілася выданне, пазначана задача павелічэння вытворчасці і паставак ва Украіну 155-мм артылерыйскіх снарадаў. Выдаткі плануецца пакрыць сродкамі Еўрапейскага фонду міру. Наступная задача — забеспячэнне гэтымі снарадамі ўласных запасаў ЕС. Трэцяя задача — доўгатэрміновае фарміраванне еўрапейскіх магутнасцяў па вытворчасці боепрыпасаў, якія будуць карэктавацца ў залежнасці ад актуальнай сітуацыі з бяспекай у рэгіёне.

ЗША таксама плануюць павялічыць вытворчасць 155-мм снарадаў для Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі