Еўрасаюз прыняў праект дамовы аб інтэрнэце

Еўрасаюз выступіў з ініцыятывай прыняць дамову ад інтэрнэце, якая рэгламентуе прынцыпы кіравання сеткай. Як паведамляюць еўрапейскія СМІ, праект дамовы быў прадстаўлены на форуме па кіраванні інтэрнэтам, які прайшоў у Вільні 14-17 верасня. У дакуменце дэкларуюцца прынцыпы свабоды слова, адкрытых стандартаў і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Сярод асноўных пунктаў дамовы — абарона сусветнай сеткі ад умяшання ўрадаў і палітыкай, захаванне свабоды слова і прынцыпаў адкрытых стандартаў, а таксама міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы кампутарнай бяспекі.

Сёння ж у Мінску праходзіла паседжанне круглага стала, удзельнікі якога абмяркоўвалі еўрапейскі досвед кіравання глабальным сецівам, а таксама праект дамовы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі