Еўрасаюз стварае антыкрызісны фонд у 750 млрд еўра

Пра гэта дамовіліся міністры фінансаў краін Еўрасаюзу. Фонд прызначаны хутка ратаваць фінансавыя сістэмы краін-удзельніц у выніку якіх-небудзь крызісных з'яваў. Еўракамісія збіраецца прыцягнуць крэдыты на суму 60 млрд еўра, двухбаковае фінансаванне краін еўразоны складзе 440 млрд еўра. Дадатковую суму 250 млрд еўра ўнясе Міжнародны валютны фонд, адзначае Eurones.net.

Папярэдне брытанскі міністр фінансаў заявіў, што ягоная краіна не возьме ўдзелу ў такім фондзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі