Еўрасаюз забараніў баснійскім сербам абвяшчаць незалежнасць
Прадстаўнікі краін Еўрасаюза на чале з амбасадарам Славеніі, якая старшынствуе ў ЕС, адкінулі заявы баснійскіх сербаў аб тым, што яны, роўна як і касавары, маюць права на стварэнне незалежнай ад Босніі дзяржавы.
Рэзалюцыя баснійскіх сербаў была адхіленая са спасылкай на мірныя дамоўленасці 1995 года.
Парламент Рэспублікі Сербскай (дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны) прыняў рэзалюцыю, датычную правядзення рэферэндуму аб незалежнасці 22 лютага 2008 года.
У ёй гаворыцца, што калі большасць краін ЕС і ЗША прызналі незалежнасць Косава, то і Рэспубліка Сербская мае права на выхад са складу Босніі і Герцагавіны.
Lenta.ru