Еўрасаюз заступіўся за Беларускі Хельсінкскі камітэт

Еўрапейскі Саюз заклікае ўлады Беларусі «спыніць прыцясненне незалежнай грамадзянскай супольнасці».

Пра гэта гаворыцца ў заяве краіны-старшыні ЕС Нямеччыны, зробленай на паседжанні Пастаяннага камітэту АБСЕ.


Еўрапейскі Саюз выказвае занепакоенасць ціскам на Беларускі Хельсінкскі камітэт, які пазбаўлены свайго офісу ў Мінску і знаходзіцца перад пагрозай ліквідацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі