Эвакуацыю мірнага насельніцтва ў Марыупалі перанеслі

Мариуполь, левобережный район / Мариупольская городская рада
Мариуполь, левобережный район / Мариупольская городская рада

Улады Марыупаля абвясцілі пра перанос эвакуацыі мірных жыхароў з горада. Эвакуацыя павінна была пачацца сёння а 11 гадзін раніцы, “рэжым цішыні” планавалася ўсталяваць з 9 раніцы.

Украінскі бок заяўляе, што прычына пераносу ў тым, што расійскі бок не прытрымліваецца “рэжыму цішыні”, працягвае абстрэлы як самага горада, гэтак і яго наваколля. Раней ў так званай ДНР заяўлялі, што ўкраінскія нацыяналісты "адмовіліся падаць гуманітарны калідор мірным жыхарам".

Мясцовых жыхароў папрасілі разысціся і прайсці ў сховішча. Дадатковую інфармацыю паабяцалі падаць у ближийшие дні. Паліцыянты будуць інфармаваць мясцовых жыхароў з дапамогай гучнамоўнікаў.

Дамоўленасць пра арганізацыю гуманітарнага калідора для эвакуацыі жыхароў з Марыупаля і Валнавахі была дасягнута напярэдадні падчас перамоў украінскага і расійскага бакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі