Ежы Бузэк: Пан Анджэй, Еўропа з вамі
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк рэзка адрэагаваў на арышт 11 лютага карэспандэнта польскага выдання Gazetа Wyborczа Анджэя Пачобута.
"Патрабую ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення Анджэя Пачобута з-пад арышту", — заявіў ён. На думку Бузэка, 15-ці дзённы арышт, на які асудзілі Пачобута, з'яўляецца праявай "ціску ўладаў у Мінску на тых грамадзян сваёй краіны, якія маюць смеласць думаць інакш і казаць пра гэта адкрыта".
"Еўрапейскі саюз рашуча асуджае пераслед сябраў Саюза палякаў Беларусі ды іншых арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і нацыянальных меншасцяў. Спадар Анджэй, веру, што вам хопіць сіл. Еўропа з вамі", — прыводзіць словы кіраўніка Еўрапарламента Gazetа Wyborczа.