Ежы Бузек заклікае да салідарнасці з арыштаванымі беларускімі палякамі
Прэзідэнт Еўрапарламента выказаў занепакоенасць у сувязі з апошнімі масавымі затрыманнямі актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі. "Рэакцыя павінна быць неадкладнай. Мы павінны дзейнічаць рашуча і цвёрда. Мы ўсё яшчэ памятаем Польшчу ў 1970-1980-е, калі чальцы нацыянальна-вызваленчага руху, якія былі кінутыя за краты, атрымлівалі падтрымку звонку. Гэтая падтрымка мае вырашальнае значэнне, і мы будзем настойваць на ёй", — заявіў Ежы Бузек падчас свайго візіта ў Варшаву.
Напярэдадні сваю занепакоенасць у сувязі з развіццём сітуацыі выказала амбасада Польшчы ў Беларусі. 22 студзеня намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ян Баркоўскі заявіў у Варшаве, што "беларускія ўлады яўна ўзмацняюць ціск на польскую нацыянальную меншасць у Беларусі", піша сайт “Хартия’97”.
Сп. Баркоўскі таксама заявіў, што, паводле неафіцыйнай інфармацыі, "мясцовыя ўлады ў раёне, які быў у цэнтры канфлікту, спрабуюць зачыніць польскія школы".
Нагадаем, 21 студзеня ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманні актывістаў непрызнанага Саюза палякаў Беларусі. Былі затрыманыя 43 актывісты, якія накіроўваліся ў Івянец (Мінская вобласць) для таго, каб падтрымаць кіраўніка мясцовай арганізацыі саюза Тэрэзу Собаль, на якую, па іх меркаванні, ціснуць улады.