Езуіцкім фрэскам, адкрытым у полацкім Кадэцкім корпусе, пагражае знішчэнне

Падчас будаўнічых прац у адным з будынкаў былога полацкага Кадэцкага корпуса, дзе раней знаходзілася езуіцкая бібліятэка і сталоўка, знойдзеныя фрэскі XVIII стагоддзя. Газета “Хімік” піша, што фрэскі пакрывалі адхоны аконных праёмаў і, магчыма, столь. На вертыкальных адхонах быў “раслінны” арнамент, а на верхніх — “медальёны”. Але чые выявы былі ў гэтых медальёнах — пакуль невядома.

Тэхналогія напісання фрэсак адрознівалася ад той, што выкарыстоўвалася ў Сафійскім саборы і Спаса-Праабражэнскай царкве. На ўсю Віцебскую вобласць гэта адзіны прыклад езуіцкага манументальнага насценнага жывапісу.

Зараз лёс фрэсак вырашаецца. Справа ў тым, што паводле праекце мадэрнізацыі корпуса, са сценаў трэба зняць усю старую тынкоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі