Faithless выступяць у Мінску
У Мінск з канцэртам едзе легенда танцавальнай музыкі - гурт Faithless. 26 кастрычніка брытанцы выступяць у мінскім Палацы спорту ў межах тура ў падтрымку свайго альбома "The Dance".
Faithless сталі вядомыя свету дзякуючы свайму сінглу "Insomnia" 1995 году. Стыль іх музыкі - гэта складаная камбінацыя з хаўсу, трансу, трып-хопу, блюзу і этнічных матываў.
Гурт Faithless акцэнтуе ўвагу на філасофскіх аспектах танцавальнай электроннай музыкі, спрабуючы спалучыць камп'ютарнае гучанне і жывы саўнд. А гэта, між іншым, не дазваляе адносіць каманду да выключна танцавальных калектываў.
Гэтым летам Faithless выпусцілі свой сёмы студыйны альбом "The Dance" і прэзентавалі яго на буйных сусветных фестывалях, сярод якіх, напрыклад, -Glastonbury і Sziget.
Пасля цяперашняга тура гурт намерваецца сысці ў "працяглы творчы адпачынак", так што, гэта магчымасць убачыць і пачуць Faithless нажыва можа апынуцца ўнікальнай. Нагадаем, канцэрт адбудзецца 26 кастрычніка ў мінскім Палацы спорту. Кошт квіткоў на танцпляц - 140 000, а каб трапіць на трыбуны прыйдзецца заплаціць ад 75 000 да 200 000.
Атрымаць інфармацыю і замовіць квіткі можна па тэлефонах: +375 29 6097747, +375 29 7511175.
Фота: www.ali.dj