Факсіміле Слуцкага Евангелля прадаюць у Мінску за 1500 долараў
У фірмовых кнігарнях Выдавецтва Беларускага Экзархата паступіла ў продаж факсіміле Слуцкага Евангелля. Як паведамляе сайт Sobor.by, у звычайнай вокладцы кніга каштуе 1,776 млн рублёў (каля 600 долараў). А ў скураной вокладцы з накладкамі "Слуцкае Евангелле" абыйдзецца ў 4,704 млн рублёў (больш за 1500 долараў).
Нагадаем, што Слуцкае Евангелле – унікальны рукапісны помнік XVI стагоддзя. Гэта рукапіс перапісаны ў 1581 годзе ў Слуцку ўласнаручна князем Юрыем Алелькавічам (1559–1586), бацькам святой Сафіі Слуцкай.