Фальшываманетчыкі збывалі расійскія рублі ў абменніках Мінска
На трасе Брэст - Масква затрымана група фальшываманетчыкаў. У аўтамабілі БМВ з нумарным знакам, зарэгістраваным у Санкт-Пецярбургу, канфіскавана амаль 900 тысяч падробленых расійскіх рублёў. Усе купюры наміналам 5 тысяч. Пад назіраннем беларускіх аператыўнікаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрыманыя - трое расіян - былі некалькі месяцаў. Устаноўлена, што ў Мінску падазроныя паспелі збыць каля 170 тысяч фальшывых расійскіх рублёў, частку нават у абменныя пункты, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.