Фарэл Уільямс заспявае ў Gorillaz

Дэйман Элбарн запрасіў рэпера Фарэла Ўільямса – саліста гурта N.E.R.D. – для запісу новай кампазіцыі. Нагадаем, Элбарн нядаўна прызнаўся, што з дапамогай iPad піша новы альбом для Gorillaz, таму ёсць падставы меркаваць, што менавіта для гэтага праекта Ўільямс і спатрэбіўся Элбарну.

Па словах самаго рэпера, гаворка ідзе пакуль толькі пра адну песню, праца над якой яшчэ не скончана, аднак “яна ўжо рве дах”.

Новы альбом “гарыл” павінен выйсці перад Калядамі.

Фота: www.weblogs.dailypress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі