Феміністкі “арэндуюць” музычны Мінск на адну ноч
Феміністкі
“арэндуюць” музычны Мінск на адну ноч: Сучасная музыка ад сучасных жанчын
Музычная частка
Дзён культуры Швецыі прапануе канцэрт “Сучасная музыка ад сучасных жанчын”
шведскіх жаночых гуртоў Lowood, Tikkli
me і DJ Furious Fiesta і беларускага гурта “Indiga”.
Па словах
арганізатараў імпрэзы, канцэрт складзецца з чатырох актаў. Распачне яго гурт
Lowood сваёй досыць спакойнай, меладычнай музыкай. Затым гурт Tikklе me
(сінт-поп) паскорыць тэмп вечарыны. Пазьней да швецкіх дзевачак далучыцца Indiga, а пасля жывой музыкі, з’явіцца DJ Furious Fiesta.
Lowood – гэта
адначасова гук сілы і кволасці; гэта рашучасць, што паўстае з дзіцячай
бездапаможнасці. Удзельніцы гурта Тэрэс Юхансан і Кікі Хальмус граюць разам з
2005 года. Вынікам шэрагу запісаў і супрацоўніцтва (напрыклад, цудоўны дуэт са
шведскім выканаўцам Крыстаферам Острaмам) стаўся іх дэбютны дыск, які выйшаў
вясной 2008 года – сумная і прыгожая музыка.
Электра-поп дуэт
Tikkle Me паходзіць з прамысловага шведскага горада
Эскільстуна, які найперш вядомы сваімі белымі тыграмі ў заапарку і музычным
гуртом “Кент”. Гурт Tikkle me сфармаваўся летам 2006 года і пачаў з
эксперыментаў па кампутарным праграмаванні гуку, з якога нарадзіліся
танцавальныя рытмы, запамінальныя сінтэтычныя матывы, гуллівыя мелодыі, якія ў
той жа час супаваджаюцца сур’ёзнымі і глыбокімі тэкстамі. Ад пачатку свайго
існавання гурт атрымаў шмат увагі на радыё і ў газетах. Tikkle me мае вопыт
удзелу ў канцэртах у стылі 30-х гадоў.
Сюзана Муніцыо - Furios Fiesta - ўваходзіць у склад калектыву дыджэяў Furios Fiesta, які па-вар’яцку выконвае танцавальную музыку – рэгі, ска, сальса, кумбія, лацінскае бунгала і інш. Вялікую частку музыкі складаюць даўно забытыя песні 60-х і 70-х гадоў, якія гурт узнўляе з небыцця. Furios Fiesta грае на музычных фэстах, дабрачынных канцэртах, у вялікіх клубах і на эксклюзіўных вечарынках.
Сюзана таксама з’яўляецца кіраўніком гуртоў Чорная зорка і Skalicious. Чорная зорка – гурт з 13 чалавек з вялікай духавой секцыяй і ўласным клубам. Skalicious грае ска ў хуткім тэмпе. Тэксты іх песень – на шведскай і гішпанскай мовах. Сюзана грае на трубе, спявае і піша песні для абодвух гуртоў.
Так што не прапусціце феміністкую вечарыну! Нарэшце, Girlz Power у Мінску!
Канцэрт адбудзецца 7 чэрвеня ў 19.00 у клубе “Night star” (вул. Свярдлова, 2), тэлефоны для даведак: Velcom (029) 6555596 альбо MTC (033) 6555596.