Фэст бразільскага кіно распачынаецца ў Мінску
Але самы вядомы фільм мінчукі не ўбачаць, паколькі яго забаранілі ў Беларусі.
Тыя, хто ведае бразільскі кінематограф выключна па серыялах, будзе прыемна здзіўлены, што ў Бразіліі здымаецца і іншае кіно, якое намінуецца на “Оскара” і атрымлівае “Залатых Мядзведзяў”.
Стужкі, якія чакаюць мінскіх гледачоў – гэта лепшыя працы сучасных бразільскіх рэжысёраў, фільмы, якія атрымалі шмат узнагародаў на розных кінафестывалях свету.
Напрыклад, біяграфічная драма пра двух бразільскіх музыкаў "Два сыны
Францішка" рэжысёра Брэна Сільвейра, які будзе адкрываць кінафестываль
у пятніцу, 12 снежня, у сталічным кінатэатры “Перамога”. На кінэфэсце ў Гаване гэты фільм быў адзначаны як
лепшы паводле меркавання гледачоў, атрымаў прэмію Джона Шлезінгера на
кінафэсце ў Палм-Спрынгз і прыз за лепшы гук ад ABC Cinematography.
У суботу, 13 студзеня можна будзе паглядзець бразільскую камедыю
“Чалавек, які капіраваў...”. Гэта другі поўнаметражны фільм рэжысёра
Жоржэ Фуртада, які атрымаў шэсць узнагарод галоўнай кінематаграфічнай
прэміі Бразіліі.
Магчыма, ужо вядомы мінскаму гледачу фільм “Цэнтральны вакзал” пакажуць
у панядзелак – дзень, які ў кінатэатры “Перамога” звычайна адводзяць
для сур’ёзнай аўдыторыі і сур’ёзных стужак. Драму рэжысёра Валтэра
Салеса Залаты глобус і Брытанская акадэмія прызналі лепшым фільмам на
замежнай мове ў 1999 годзе. Фільм узяў таксама “Залатога Мядзведзя” на
Берлінскім кінафестывалі і намінаваўся на “Оскара” за лепшы фільм на
замежнай мове.
Фільмы з крыху меншай колькасцю ўзнагарод, але цікавыя па сюжэце – гэта
рамантычная камедыя “Уладарка лёсу” – пра жанчыну, якая вырашыла
паразважаць над сваім жыццём, і камедыя пра старога камедыянта “Дзе
ты?”.
Адзін фільм усё ж быў выключаны з праграмы кінафестывалю – гэта стужка
пра жыццё падлеткаў у бразільскіх фавэлах “Горад Бога”. Калісьці гэты
фільм ўзбаламуціў увесь свет сваёй рэалістычнасцю і атрымаў столькі
ўзнагарод, што для іх пералічэння спатрэбілася б не менш за дзве
старонкі. Але ў Беларусі гэты фільм трапіў пад забарону з-за жорсткасці
яшчэ ў мінулым годзе, і пераглядаць фільм і сваё рашэнне чыноўнікі
адмовіліся.
Тым не менш, і без “Горада Бога” на кінафэсце будзе дастаткова шэдэўраў бразільскага сучаснага кінематографа, якія мінскія гледачы змогуць паглядзець у перакладзе субцітрамі.
Яшчэ арганізатары паабяцалі настроіць усіх, хто прыйдзе на адкрыццё
кінафэста – у пятніцу, 12 снежня ў 18:30 – на бразільскі лад. Перад
першым кінапаказам запланаваны паўгадзінны бразільскі перформанс ад
шоў-гурта FICAG.BY. Перформанс пройдзе на сцэне кінатэатра і будзе
ўключаць у сябе бразільскія танцы, барацьбу капуэйру і перкусійнае шоў.
Праграма
12 снежня, 18:30
Адкрыццё кінафэсту. Вялікі бразільскі перформанс ад шоў-гурта FICAG.BY;
“Два сыны Францішка” (Dois filhos de Francisco)
Квіткі: 3 000
13 снежня, 17:00
“Чалавек, які капіраваў...” (O Homem que Copiava)
Квіткі: 3 000
14 снежня, 17:00
“Уладарка лёсу” (Dona da história)
Квіткі: 2 000
15 снежня, 19:00
“Цэнтральны вакзал” (Central do Brasil)
Квіткі: 3 000
16 снежня, 19:00
“Дзе ты?” (Onde anda você)
Квіткі: 2 000
Сайт кінафестывалю: www.ficag.by