Фэст “Камяніца”: сямігадзінная этнаатака ў Строчыцах
З незвычайнымі электрычнымі KRIWI і квітком на фэст па кошце музея 12-га верасня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы(той самы музей у Строчыцах) адбудзецца новы для Беларусі фольк-фэст Камяніца.
Ідэёлаг імпрэзы, дырэктар кафэ “Камяніца” Сяргей Чагрынец апынуўся вялікім прыхільнікам этнамузыкі і распавёў Еўрарадыё пра акалічнасці фэсту.
Сяргей Чагрынец: “Галоўная ідэя – папулярызацыя менавіта фолькавай музыкі. Я лічу, што для фарміравання свядомасці і разумення, што такое быць беларусам, чалавек не толькі павінен размаўляць на роднай мове, а і слухаць сваю музыку. Свая музыка – гэта фолькавая, яна нясе пэўнае адценне і інтанацыі нашых дзядоў і прадзедаў”.
Фэст мае стацца штогадовым, а ў ідэале – і міжнародным:
Сяргей Чагрынец: “Канешне, хацелася б, каб нашыя гурты, якія маюць сваю аўдыторыю за мяжою, былі запатрабаваныя і ў нас. А вышэйшым пілатажам, хіба, стане тое, калі гурты з замежжа самі выкажуць пажаданне выступіць”.
У Азярцы выступяць гурты Гаротніца, Келіх Кола, Джамбібум, Нагуаль. Хэдлайнерамі фэста заяўленыя каманды Стары Ольса і KRIWI. Дарэчы, KRIWI рыхтуецца да вялікага сольнага канцэрту ў Мінску, які адбудзецца 19-га верасня на сцэне тэатра эстрады. Упершыню гурт загучыць электрычна: старыя і новыя песні паўстануць у апрацоўцы баса, жывых бубнаў, электра-гітар. Вераніка Круглова акрэслівае новы стыль як этна-джаз ці этна-club, і абяцае здзівіць наведвальнікаў фэста Камяніца новымі павевамі ў сваёй творчасці.
Фэст распачнецца а 15-й гадзіне выступам маладых гуртоў, спіс якіх пакуль удакладняецца з-за вялікай колькасці заявак, і закончыцца ў 21.00.
Кошт фестывальнага квітка - ўсяго 6 300 беларускіх рублёў для дарослых, і 3 150 – для школьнікаў(то бок музейныя кошты). Даехаць да музея пад адкрытым небам можна звычайнымі рэйсавымі аўтобусамі нумар 203, 262, 277, 325, 257, 363, што курсуюць штогадзіну ад а/с Паўднёва-Заходняя ў кірунку Азярцо, Дубянцы, Гарадзішча, зах. Могілкі да прыпынку “Музей”.
Дарэчы, арганізатары фэсту абяцаюць піва ды шашлыкі:
Сяргей Чагрынец: “Моцных напояў не будзе, вядома. Будзе піва, будуць цёплыя напоі, будуць элементы кухні, якія хутчэй за ўсё будуць гатавацца на мангале”…
Каб было прасцей арыентавацца ў колькасці наведвальнікаў, пажадана зайсці на афіцыйную старонку фэста ў Інтэрнэце: www.fest.kamyanitsa.by і зарэгістравацца ў адмысловай форме.
Цікава, што 5-га лістапада ў ДК МТЗ заплнаваны яшчэ адзін, адроджаны фэст этнічнай музыкі «Ад Неба на Паўметры-2009». Выбух цікавасці да беларускай музычнай традыцыі нарэшце дабраўся і да самой Беларусі.