Фэст “Купальскае кола” пройдзе ў “Дудутках” пад Мінскам

Фестываль open air “Купальскае кола” пройдзе ў гэтыя выходныя ў музейным комплексе “Дудуткі” пад Мінскам. Гэты фэст — адна з найбольш значных музычных імпрэзаў у Беларусі, якая штогод прыцягвае вялікую колькасць аматараў традыцыйнай культуры беларускага народа.

Фэст прысвечаны старажытнаму народнаму святу Купалля. Сёлета ён выйшаў на больш маштабны ўзровень і атрымаў яшчэ большую прастору для развіцця. У яго праграме —мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб'яднаных адной агульнай ідэяй: тут пройдуць разнастайныя лакацыі і, вядома, вялікі open-air канцэрт з удзелам знакавых калектываў айчыннай і замежнай сцэны.

Сярод іншых забаваў сёлета гасцям фестывалю прапануюць паглядзець на купальскія вогнішчы з вышыні птушынага палёту: ахвочыя змогуць абляцець пляцоўку фестываля на верталёце. Свята будуць здымаць на фота і відэа не толькі звычайнымі камерамі, але і з паветра — здымачным дронам, які будзе лятаць на тэрыторыі музея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі